Па факце выяўлення ў паштовай скрыні жыхара Гродна элементаў радыёэлектронікі, знешне падобных на выбуховую прыладу, Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. 

Нагадаем, інфармацыя аб падазронай прыладзе, што знаходзілася ў паштовай скрыні шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Пушкіна, паступіла раніцай 6 кастрычніка ад аднаго з жыхароў. Паводле звестак УСК, на месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група, дадатковыя нарады міліцыі, МНС і група размініравання в/ч 5522. У мэтах забеспячэння жыцця і здароўя жыхары дома былі эвакуяваныя. 

Падчас праведзеных групай размініравання мерапрыемстваў выбуховая прылада ў паштовай скрыні не выяўлена. Жыхар прыняў за яе злучаныя паміж сабой элементы радыёэлектронікі. 

Следчыя завяршылі агляд месца здарэння, праводзяць допыты жыхароў дома. Канфіскаваныя элементы прызнаны рэчыўнымі доказамі і накіраваны на экспертызу. Праводзяцца іншыя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асобы, якая паклала элементы ў паштовую скрыню. 

Як раней паведамляла гродзенская міліцыя, паводле адной з версій, гаспадар паштовай скрыні рэгулярна гучна слухаў музыку, з-за чаго яму такім чынам вырашылі адпомсціць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?