У нядзелю а шостай раніцы дзяжурная зьмена аддзяленьня хірургіі Валожынскай ЦРБ сьцепанулася ад моцнага грукату — уся цэнтральная частка недабудаванага пяціпавярховага корпусу асела зь пятага на першы паверх.

— Будаўніцтва акушэрска‑гінэкалягічнага корпусу вялося з 1992 па 1997 год. Цагляную скрыню паставілі, але мяккую страху так і не пасьцялілі. Неўзабаве ўсе працы на аб’екце замарозілі. Гады зрабілі сваю справу — цэнтральная частка пяціпавярховіка знаходзілася ў пагражальным аварыйным стане. Таму сумесна з праектным інстытутам распрацаваны праект па дэмантажы небясьпечнага франтону. Па іроніі лёсу працы мусілі былі пачацца ўжо ў гэты панядзелак, — расказвае Вольга Скадорва, начальнік Валожынскага аддзелу па надзвычайных сытуацыях. — Дзейны корпус хірургіі месьціцца ўсяго ў некалькіх мэтрах ад небясьпечнага «недабуду». Таму 31 пацыента аддзяленьня хірургіі на ўсялякі выпадак перавялі ў іншыя карпусы больніцы. На месца абвалу адразу ж прыбылі мясцовыя ратавальнікі, спэцтэхніка й кіналягічная служба. Абышлося без пацярпелых.

Цяпер вакол злашчаснага будынку выстаўлена ачапленьне. На месцы працуюць прадстаўнікі праектнага інстытуту: яны мусяць вырашыць, як разьбіраць рэшткі паціпавярховіку. Варыянтаў два: накіраваны выбух альбо сьценабітная машына.

Меркаваная прычына гэтага беспрэцэдэнтнага для Валожына інцыдэнту — падмываньне падмурку.

Паводле «РЭСПУБЛIКА»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0