Суд Першамайскага раёна адхіліў у поўным аб’ёме зыск лідэра АГП Анатолія Лябедзькі да Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральных стратаў. Суд вырашыў, што адказчыкі даказалі праўдзівасць звестак, распаўсюджаных імі ў фільме «Теория заговора. Управляемый хаос» і палічыў, што гэтая інфармацыя не была зневажальнай для А. Лябедзькі.

Прадстаўнік зыскоўца Сяргей Альфер назваў гэтае рашэнне не прававым, а палітычным. Ён сказаў, што на слуханнях 7 красавіка кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі і аўтар згаданага фільма Аляксандр Зімоўскі асабіста запэўніў яго, што ў зыскоўцаў «нічога не атрымаецца». Юрыст сказаў, што скарыстаецца правам абскардзіць рашэнне напрацягу 10 дзён у калегію Мінскага гарадскога суда, аднак не ўскладае на гэта вялікіх надзеяў.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0