Клуб Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Юта Джаз» аформіў аднадзённы кантракт з пяцігадовым хлопчыкам Джэй Пі Гібсанам, хворым на востры лімфабласны лейкоз, і дазволіў яму прыняць удзел у трэніроўцы клуба.

Дыягназ быў пастаўлены дзіцяці два гады таму. Гібсану выдалі форму «Юты», і ён узяў удзел у адкрытай трэніроўцы каманды, якая прайшла на хатняй арэне «Энэрджы Салюшнз Aрэна» ў Солт-Лэйк-Сіці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?