Аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма запрашае ў бясплатную вандроўку па Мінску з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў Мінска Іванам Сацукевічам.

Вандроўка «Мінск у гады Першай сусветнай вайны» адбудзецца 9 кастрычніка (чацвер).

Маршрут вандроўкі пройдзе ад вакзала да Гарадскова вала, па самым сэрцы Мінска. Вы ўбачыце горад канца XIX і пачатку XX стагоддзя, які патрапіў у віхуру Першай сусветнай вайны.

Экскурсія пачнецца а 18.30 перад уваходам у галоўны корпус чыгуначнага вакзала. Даведкі па т.: (29) 1342804 (Валерыя).

Вандроўку арганізоўвае Аддзяленне найноўшай гісторыі Беларускага калегіюма. Дарэчы, запіс на Найноўшае аддзяленне працягнуты да 15 кастрычніка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?