Сайт праекта Meduza сёння, 7 кастрычніка, адкрыўся для прагляду. На сайце пакуль даступная толькі галоўная старонка, на якой паведамляецца кароткая інфармацыя аб праекце.

«У сакавіку 2014 года, калі скончылася гісторыя старой Ленты, мы абяцалі вам, што растаемся не назаўжды. Абяцанні трэба выконваць. Дарагая рэдакцыя зноў на сувязі.

Нас стала менш, але ў гэтым няма нічога страшнага — змяніліся час і акалічнасці. Скажам адразу і сумленна: мы сабраліся зноў не для таго, каб паўтарыць гісторыю Lenta.ru. «Медуза» — зусім новы праект. (…)

Мы па-ранейшаму выступаем за свабоду распаўсюду інфармацыі. І мы па-ранейшаму грэбліва ставімся да інтарэсаў чыноўнікаў і буйнога бізнесу, ненавідзім прапаганду і джынсу, а журналістыцы меркаванняў аддаем перавагу журналістыцы факту.

Мы будзем пісаць толькі пра тое, што па-сапраўднаму важна», — паведамляецца на галоўнай старонцы Meduza.

Адна з асаблівасцяў новага СМІ заключаецца ў тым, што чытачы з'яўляюцца паўнавартаснымі ўдзельнікамі праекта. 2 кастрычніка ў сваім Facebook былы кіраўнік аддзела спецыяльных карэспандэнтаў Іван Калпакоў пісаў аб пошуку пазаштатных супрацоўнікаў. Паводле яго слоў, у СМІ штатных супрацоўнікаў не будзе.

Галоўны рэдактар Meduza — Галіна Цімчанка. Кіраўніцтвам праекта будуць таксама займацца Іван Калпакоў і былы дырэктар па прадуктах часопіса «Афіша» Ілля Красільшчыкаў, паведамляе tvrain.ru.

Таксама вядома, што ў Meduza будзе шмат супрацоўнікаў Lenta.ru, якія сышлі пасля звальнення Цімчанкі акцыянерам холдынгу «Афіша-Рамблер-Суп» Аляксандрам Мамутам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0