У Музеі гісторыі Мінска адкрылася выстава «Ян Карскі. Чалавек свабоды», прысвечаная году Карскага ў Беларусі.

Выстава, падрыхтаваная Польскім інстытутам у Мінску і Музеем гісторыі Мінска, расказвае гісторыю выбітнага польскага дыпламата часоў Другой Cусветнай вайны, адным з галоўных даcягненняў якога стала данясенне інфармацыі аб знішчэнні яўрэяў у Польшчы.

Прэзентаваць выставу ў Мінск асабіста прыехаў дырэктар Музея гісторыі Польшчы Роберт Костра.

Роберт Костра, дырэктар Музея гісторыі Польшчы

Роберт Костра, дырэктар Музея гісторыі Польшчы

На прэс-канферэнцыі сёння Костра расказаў, што Карскі памёр з пачуццём нявыкананай місіі, хоць яго ўнёсак у сусветную гісторыю цяжка пераацаніць.

Гэты чалавек, рызыкуючы жыццём, двойчы заходзіў у варшаўскае гета і пабываў у лагеры смерці, каб потым расказаць сусветным лідарам аб лёсе яўрэяў падчас нямецкай акупацыі. 

Костра вельмі шчаслівы, што гэтая выстава нарэшце дабралася да Беларусі, бо, па яго словах, «беларусы і палякі хоць і з'яўляюцца суседзямі, аднак вельмі мала ведаюць пра гісторыю адно аднаго». 

«Лічу, што беларусам будзе цікава даведацца пра чалавека, які не шкадаваў свайго жыцця. Вашаму народу не зашкодзіць смеласці і адвагі», — сказаў ён.

Выстава будзе працаваць да 20 кастрычнікаў Музеі гісторыі г. Мінска (вул. Рэвалюцыйная, 10) з 11-й да 19-й гадзіны. Выхадныя дні: панядзелак, аўторак.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?