Другую міжнародную пасажырскую авіякампанію плануецца стварыць у Беларусі.

Пра гэта сёння журналістам пасля адкрыцця выставы «Транспарт і лагістыка» паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак.

«Ёсць даручэнне прадпрыемству «Гроднаавія» (ад імя Мінтранса) стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію ў Беларусі як канкурэнта «Белавія», — сказаў міністр.

Ён удакладніў, што ў цяперашні час разглядаецца магчымасць рэалізаваць гэты праект менавіта на базе «Гроднаавія». Як мяркуецца, пасля «Гроднаавія» зменіць сваю назву.

Анатоль Сівак адзначыў: «Цяпер стаіць пытанне ў бізнес-плане. Разлікі вядуцца. Калі яны канчаткова будуць нам прадстаўлены, бізнес-план пройдзе зацвярджэнне ў Міністэрстве транспарту і камунікацый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?