«На падставе сабраных доказаў, з улікам атрыманага ад падазраванага хадайніцтва, а таксама прыняцця акта амністыі, папярэдняе расследаванне па справе спынена. Падчас следства нанесеная шкода падазраваным кампенсаваная ў поўным аб’ёме.

З крымінальнай справы для правядзення дадатковай праверкі вылучаны матэрыялы для дачы прававой ацэнкі дзеянням кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў Вілейскага раёна», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Беланог таксама адзначыла, што ў Мінскі аблвыканкам следчым накіравана прадстаўленне з патрабаваннем ліквідаваць парушэнні заканадаўства ў частцы арганізацыі ўліку і кантролю працоўнага часу работнікаў райвыканкама.

Нагадаем, у сакавіку 2014 Яўген Сініла пакінуў пост старшыні Вілейскага райвыканкама. Як адзначыў кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра, па ўласным жаданні. Сініла тады атрымаў грамату і грашовую прэмію за сваю працу. Але крыху пазней стала вядома, што ў дачыненні да экс-мэра расследуецца крымінальная справа. Па версіі Следчага камітэта, чыноўнік даваў загады кіраўнікам мясцовых арганізацый для перавозкі матэрыялаў і правядзення будаўніцтва прыватнага дома, у тым ліку пры прыцягненні работнікаў у працоўны час без заключэння дамоў на аплату іх працы.

Крэсла Сінілы заняў Віктар Кот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?