Беларусь і Расія дасягнулі дамоўленасці аб парадку залічэння мытаў на нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі, з улікам раней дасягнутых пагадненняў і разліковых страт бюджэту Беларусі ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне РФ.
Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч па выніках праведзеных сёння ў Сочы перамоваў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева.
«Па выніках перамоваў у Сочы дасягнута дамоўленасць аб парадку залічэння мытаў на нафтапрадукты, вырабленыя ў Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе, у рамках пагадненняў аб стварэнні ЕАЭС. Дамоўленасці ўлічваюць як раней дасягнутыя пагадненні аб аб'ёмах паставак нафты і нафтапрадуктаў, так і разліковыя страты бюджэту Рэспублікі Беларусь ад вялікага падатковага манеўру», — сказаў Аркадзь Дварковіч.