Рашэнне Швецыі прызнаць Палесціну без папярэдняга ўзгаднення са сваімі саюзнікамі можа стаць прадвеснікам змены парадыгмы ў сусветнай палітыцы.

Як піша Reuters, сацыял-дэмакраты, што кіруюць у Швецыі, абвясцілі аб сваім намеры прызнаць урад Палесціны яшчэ ў межах сваёй выбарчай праграмы. Аднак тое, з якой хуткасцю шведскі ўрад зрабіў падобную заяву на афіцыйным узроўні, стала нечаканасцю для шэрагу краін, уключаючы Ізраіль.

Да нядаўніх часоў Швецыя, што знаходзілася пад уладай правацэнтрысцкіх сіл, была прыязнай ЗША і актыўна прымала ўдзел у ваенных аперацыях заходніх саюзнікаў.

«Мы спадзяемся, што гэта (прызнанне Швецыяй Палесціны) дасць новы віток дыскусіі датычна сітуацыі на Сярэднім Усходзе», — пракаментавала сітуацыю міністр замежных спраў Швецыі Маргат Вальстром.

Яна таксама заявіла, што Швецыя будзе імкнуцца да таго, каб заняць новую ролю ў сусветнай палітыцы, і ў меншай ступені арыентавацца на супрацоўніцтва з НАТА. Па словах Вальстром, сярод прыярытэтаў новага шведскага ўрада — імкненне да раззбраення і абарона правоў жанчын.

Нагадаем, улады Швецыі абвясцілі пра намер прызнаць Палесціну 3 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?