У верасні Беларусь атрымала гіганцкі расейскі дзяржаўны крэдыт у суме 1,55 млрд даляраў. Крэдыт быў выкарыстаны на рэструктурызацыю дзяржаўнага доўгу.

А вось золатавалютныя рэзервы працягвалі разыходзіцца. За верасень яны знізіліся на істотныя 285 млн даляраў. На 1 кастрычніка яны складаюць 6,004 млрд даляраў.

Ад пачатку года золатавалютныя рэзервы знізіліся агулам на $646 млн. І гэта прытым што валавая замежная запазычанасць Беларусі расцей, за гэты год яна можа павялічыцца прыкладна на 3 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?