Фэйсбук заявіў, што ўжо выйграла судовыя пазовы на суму больш за два мільярды даляраў у махляроў, якія прадавалі падробленыя «лайкі». Высветлілася, што многія кампаніі купляюць іх для таго, каб іх тавары ці брэнды здаваліся больш папулярнымі. Але, як лічыць Фэйсбук, выкарыстанне фальшывых «лайкаў» у выніку толькі шкодзіць фірмам, якія могуць страціць сваіх прыхільнікаў у сацыяльнай сетцы, перадае Бі-Бі-Сі.

У сваім блогу кампанія паведамляе: «Мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб рашуча пазбаўляцца ад фальшывых «лайкаў», бо кампаніі і карыстальнікі, якія выкарыстоўваюць нашу платформу, хочуць сапраўдных сувязяў і вынікаў, а не падложных».

«Прадаўцы фальшывых «лайкаў» завабліваюць адміністратараў старонак у Фэйсбуку прапановамі тыпу «Купіце 10 тысяч «лайкаў», — тлумачыць кампанія. - Каб забяспечыць гэтыя «лайкі», ашуканцы часта адкрываюць падробленыя акаўнты, а часам нават спрабуюць узламаць дзейсныя акаўнты, каб выкарыстоўваць іх для рассылання спаму».

Акрамя судовых пазоваў, Фэйсбук спрабуе выкарыстоўваць праграмныя алгарытмы, якія дазваляюць змагацца з падобным спамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0