Жанр: трылер, драма, дэтэктыў.
Рэжысер: Дэвід Фінчэр.
У ролях: Бен Афлек, Розамунд Пайк, Ніл Патрык Харыс, Кім Дзікенс, Эмілі Ратажкоўскі, Кэры Кун.
ЗША, 149 хв.

Нік і Эмі Дан два гады жывуць у невялікім гарадку ў штаце Місуры, пераехаўшы туды з Нью­-Ёрка. Яны збіраюцца святкаваць пяцігоддзе шлюбу, калі Эмі раптам знікае.

Застаюцца толькі сляды барацьбы ў доме, кроў, якую відавочна спрабавалі сцерці, і ланцужок «ключоў» у гульні пад назвай «Паляванне за скарбамі»: прыгожая, разумная і неверагодна вынаходлівая жонка штогод стварала такую гульню для мужа. І падобна, што толькі гэтыя «ключы» даюць шанец праліць святло на лёс зніклай.

Новы фільм культавага амерыканскага рэжысёра Дэвіда Фінчара («Байцоўскі клуб», «Дзяўчына з татуіроўкай дракона») гэтаксама, як і папярэднія стужкі, заснаваны на кнізе і з’яўляецца экранізацыяй аднайменнай крымінальнай драмы Гіліан Флін. Фільм адметны закручаным драматычным сюжэтам, выдатнай рэжысурай і стылёвай падачай матэрыялу. У цэнтры сюжэта — складаныя адносіны паміж мужам і жонкай, якія прыводзяць да падману і непапраўных вынікаў.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?