Найбуйнейшая ў свеце сацыяльная сетка Facebook займаецца распрацоўкай мабільнага дадатку, у якім карыстальнікі атрымаюць магчымасць гутарыць ананімна, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па чутках, запуск дадатку прызначаны ўжо на найбліжэйшыя тыдні.

Галоўная асаблівасць навінкі заключаецца ў тым, што карыстальнікі дадзенага дадатку не абавязаны ўказваць пра сябе абсалютна ніякай сапраўднай інфармацыі. Новы сэрвіс дазволіць любому карыстальніку Facebook пад псеўданімам адкрыта выказваць сваё меркаванне на тэмы, якія ён не хацеў бы абмяркоўваць пад сваім рэальным імем. Такім чынам, кампанія пайшла на эксперымент, адыходзячы ад палітыкі «адкрытасці», якой яна прытрымлівалася апошнія гады.

Вядома, што распрацоўшчыкам дадатку з'яўляецца Джош Мілер, які ў свой час заснаваў сэрвіс Branch, які дазваляе дзяліцца спасылкамі на ўпадабаныя навінавыя матэрыялы. Ці будзе новы дадатак інтэграваны ў сацсетку і якія функцыі ў ім будуць даступныя, пакуль застаецца загадкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?