Грамадства55

Еўрапейскія дыпламаты: Не варта надаваць рэферэндуму выключную ролю ў адмене смяротнага пакарання

Сёння ў Беларускім ПЭН-цэнтры адбыўся круглы стол, прысвечаны Тыдню супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі і Карэл Шварцэнберг.

Удзел у круглым стале ўзялі беларускія літаратары Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, праваабаронца Алесь Бяляцкі, старшыня Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, былы міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг, пасол Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт, пасол Балгарыі Івайла Іванаў, пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнэл, апостальскі нунцый Клаўдзіа Гуджэроці.

Усе ўдзельнікі пагадзіліся, што існаванне ў Беларусі смяротнага пакарання з'яўляецца абсалютна непрымальным.

Аднак адна з галоўных ліній дыскусіі разгарнулася вакол магчымых інструментаў адмены смяротнага пакарання. Так, еўрапейскія дыпламаты казалі пра пераацэнку ролі прадстаўнікамі Беларусі ролі ўсенароднага рэферэндуму.

Некаторыя з іх нагадалі, што меркаваннем грамадства лёгка маніпуляваць, проста ўзгадаўшы гучныя жортскія злачынствы.

Мілан Экерт. 

«Праблемы смяротнага пакарання адносяцца да таго тыпу праблем, дзе палітыкі мусяць бачыць далей за звычайных грамадзян.

У Чэхіі адмена смяротнага пакарання адбылася не праз усенародны рэферэндум, але праз намаганні гуманістычна настроеных асоб, такіх, як Вацлаў Гавал», — сказаў Мілан Экерт.

Івайла Іванаў. 

Івайла Іванаў нагадаў прыклады Францыі, дзе грамадзяне на рэферэндуме выказаліся за захаванне смяротнага пакарання, аднак парламент і прэзідэнт адмянілі вышэйшую меру.

Брус Бакнэл. 

Пасол Бакнэл таксама засяродзіў уваго на тым, што ў Вялікабрытаніі падчас адмены смяротнага пакарання большасць жыхароў выступала за яго захаванне. Нават цяпер 45% людзей старэйшага пакалення краіны выступае за вышэйшую меру пакарання. Аднак сярод маладых людзей 18-24 гадоў гэтая лічба нашмат меншая.

Бакнэл таксама паведаміў, мінулагодні узровень наўмысных забойстваў і гвалту ў Велікабрытаніі быў самым нізкім за апошнія 30 гадоў, і гэта пры адсутнасці ў краіне смяротнага пакарання. Бакнэл кажа, што гэтага ўдалося дасягнуць з дапамогай як добрай працы праваахоўных структур і ранняга паярэджвання злачынстваў, так і з дапамогай глыбокага і рознабаковага выхавання ў грамадстве цярпімасці.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы1

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе раскрыта змова «антыўрадавага апалчэння» з удзелам вайскоўцаў2

Кіраўнік кадравай службы Трампа Серхіа Гор аказаўся ўраджэнцам Ташкента Сяргеем Гарахоўскім11

«Самае прыгожае свята лета». Турысты расказалі, як з'ездзілі на Купалле ў Сулу3

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску12

«Кідае ў нас кучы гаўна». Трамп заявіў пра сваю незадаволенасць Пуціным6

Пазняк перайшоў да абразаў Ціханоўскага: «Істота тарабаніць увесь час»171

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць43

Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў3

Самую дарагую мінскую кватэру ў чэрвені купілі ў «Доме Чыжа»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы1

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць