Delfi.lv

Delfi.lv

Прарасійская партыя «Згода» рыхтуецца аспрэчыць вынікі выбараў у Латгаліі, паведаміў у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы Facebook лідар партыі Ніл Ушакоў.

«З'яўляецца ўсё больш звестак аб парушэннях падчас выбараў у Латгаліі (рэгіён з перавагай рускамоўнага насельніцтва). Мы зараз збіраем усе звесткі аб магчымых парушэннях, і гатовыя аспрэчыць вынікі выбараў у гэтым рэгіёне», — піша Ушакоў.

Паліцыя бяспекі правярае заяву члена «Адзінства» Юрыса Відзіньша, які сцвярджае, што ў яго распараджэнні ёсць факты, якія сведчаць аб масавым подкупе выбаршчыкаў у асобных краях Латгаліі. Па словах Відзіньша, за «патрэбнае» галасаванне на карысць Дзінтарса Закіса («Адзінства») прапаноўваліся сумы ад 5 да 40 еўра. Закіс абвінавачванні адкідае.

Як паведамлялася раней, парламенцкія выбары ў Латвіі выйграла прарасійская партыя «Згода», якая ў 12-м Сейме будзе прадстаўлена 24 дэпутатамі. Аднак яна не зможа сфарміраваць урад.

Так, 23 мандаты атрымала партыя «Адзінства», 21 — Саюз «зялёных» і сялян, 17 — Нацыянальнае аб'яднанне, якія, відаць, і сфармуюць кааліцыю. Адмоўна наконт супрацоўніцтва з лідарам «Згоды» Ушаковым выказалася і прэм'ер Латвіі Лаймдота Страўюма, заявіўшы, што ім не па дарозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?