Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік праекту "Эўрафэст" Аляксандар Ціхановіч.

Усяго вызначаныя 15 паўфіналістаў: Аксана Кавалеўская (экс-вакалістка гурту "Краскі"), Руслан Аляхно, дуэт Ганны Шаркуновай і Германа Цітова, Віктар Пшанічны, Катрын, Gunech, Лена Валошына, Юлія Гусева, гурты "PinCode", "Dali", "Litesound", "The Champions", "Па вачах", праект "Sкандал", "Палац".

Выканаўчы прадусар "Эўрафэсту" Настасься Ціхановіч, заўважыла: "Было вельмі прыемна атрымаць заяўку ад "Палацу", паколькі музыкі доўгі час скептычна ставіліся да гэтага конкурсу".

Паводле яе словаў, на праслухоўваньні "Палац" вельмі прафэсійна выканалі на беларускай мове песьню "Кола Млыну" з выкарыстаньнем музычных інструмэнтаў".

Усяго ж конкурс былі пададзеныя 122 заяўкі, 76 дапушчаныя да чвэрцьфіналу.

Паўфінал "Эўрафэсту" пройдзе 21 сьнежня, па выніках якога галасаваньнем тэлегледачоў і журы будуць вызначаныя два-тры фіналісты. Канцэрт пройдзе ў студыі Белтэлерадыёкампаніі і будзе трансьлявацца ў жывым этэры.

naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0