У сувязі з прысуджэннем кнізе Алеся Белага «Хроніка Белай Русі» прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «навуковая манаграфія» часопіс Arche абвяшчае спецыяльную акцыю, у рамках якой гэтае выданне можна набыць па мінімальнай цане.

Гэтая кніга (агульны аб’ём 470 старонак) — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі гэтага ж аўтара, выдадзенай у 2000 г. і прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» ды яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку і шматлікімі (усяго каля 50 штук) каляровымі ілюстрацыямі.

Поўны змест кнігі і ўмовы яе набыцця па мінімальнай цане — глядзіце на сайце часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0