У Магілёве былы начальнік упраўлення адукацыі гарвыканкама, які падазраецца ў карупцыйным злачынстве, падаў Лукашэнку прашэнне аб памілаванні, паведамілі ў абласной пракуратуры. 

Адзначым, што раней Следчым камітэтам расследавалася крымінальная справа ў дачыненні да начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Яўгена Дуплеўскага. 

У лютым абласная пракуратура паведаміла аб распачынанні ў дачыненні да супрацоўніка гарвыканкама крымінальнай справы на падставе часткі 2 артыкула 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены паўторна або групай асоб па папярэдняй змове). Яе санкцыя прадугледжвае, у прыватнасці. да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

Чыноўнік падазраваўся ў тым, што ў саўдзеле са службовымі асобамі сярэдняй школы горада ўчыніў крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. 

Было ўстаноўлена, што ён на працягу чатырох вучэбных гадоў, у 2010—2013 гадах, афармляўся ў школу на працу па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў на ўмовах тэрміновага працоўнага дагавора, пры гэтым фактычна такія заняткі з навучэнцамі не праводзіў. У школе афармлялася фіктыўная службовая дакументацыя, якая з`явілася падставай для налічэння яму заработнай платы і ажыццяўлення абавязковых адлічэнняў у бюджэт на агульную суму каля 22 млн. рублёў. 

У выніку неправамерных дзеянняў чыноўніка ўстанове адукацыі быў нанесены матэрыяльны ўрон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?