Сёння а 14-й гадзіне паводле мінскага часу ў Стакгольме назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2014 год. Год таму перамогу атрымала канадская пісьменніца Эліс Манро.

Брытанская букмекерская кантора Ladbrokesнайбольш ацэньвае шанцы кенійскага пісьменніка Нгугі Ва Тхіёнга, на яго пастаўлены каэфіцыент — 4,50, на другім месцы ідзе традыцыйны фаварыт апошніх гадоў Харукі Муракамі (5,0), а вось Святлана Алексіевіч — ужо на трэцім месцы, на яе даюць каэфіцыент (7,0).

Алексіевіч вылучалася ў мінулым годзе, але акурат пасля вылучэння выйшла яе кніга «Час сэканд-хэнд», у якой, сярод іншага, апісаны рэваншысцкія настроі ў новай Расіі — незадаволенне рознымі слаямі грамадства стратай «вялікай краіны» 1991 года і мары пра вяртанне імперыі.

4—6-я месцы, паводле Ladbrokes, трымаюць адразу трое: сірыец Адоніс, албанец Ісмаіл Кадарэ і француз Патрык Мадыяно з каэфіцыентам 11,0.

Рэзка выраслі і каціроўкі 37-гадовай фінскай пісьменніцы і актывісткі ЛГБТ-руху Софі Оксанен, якая раней ніколі не трапляла ў спіс фаварытаў. Раманістка яна сапраўды вельмі моцная. Такія маладыя аўтары яшчэ ніколі не атрымлівалі прэміі.

А заўтра, у пятніцу, а 12-й будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?