«Ужо ёсць не адзін выпадак, калі людзей забіраюць з дома/працы … Забіраюць проста так… Мы толькі прыедзем, распішыцеся і паедзеце, кажуць міліцыянеры. Па выніку даюць 10 сутак…

І прыходзяць не толькі з раніцы, як звычайна, але і познім вечарам! Будзьце асцярожныя!», — піша ультрас-суполка Укантакце «Сябры INFO».

Дакладна вядома пра затрыманне Яўгена Адзярыхі, аднаго з актыўных прадстаўнікоў «Б-12», фанацкага сектара зборнай Беларусі. 6 кастрычніка яго асудзілі на 7 сутак арышту. То бок, ён прапусціць не толькі гульню з Украінай, але з Славакія.

«Вядома, што гэта не адзіны выпадак», — піша сайт belultras.by.

На мінулым тыдні фанаты зборнай Беларусі паабяцалі на гульні перформанс у знак салідарнасці з украінскім народам. Перад гульнёй былі выпушчаныя магніты і стыкеры з Пагоняй і Трызубцам і надпісамі «Брати назавжди. Браты назаўсёды».

Таксама прыходзяць паведамленні, што не ўсе фанаты зборнай Украіны могуць трапіць у Беларусь на футбол. Некаторым з іх ужо паставілі ў пашпарты штампікі аб забароне на ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Інтрыгай вечара ж застаецца, ці выканаюць у Барысаве фанаты хіт пра Пуціна. Пачатак гульні а 21:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?