«Выбар Нобелеўскага камітэта бывае нечаканым. Нечаканым настолькі, што імя чарговага лаўрэата дазнаешся толькі ў дзень абвяшчэння. У выпадку з Мадыяно – гэта не тая сітуацыя», - кажа прэзідэнт Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч.

«З творчасцю Патрыка Мадыяно я знаёмы даўно, чытаў некалькі ягоных раманаў. Не магу сказаць, што гэта мой улюбёны сучасны французскі пісьменнік. Але гэта той аўтар, які мае заслужаную рэпутацыю, свой творчы шлях. Добра памятаецца ягоны раман «Дора Брудэр» пра лёс малой габрэйскай дзяўчынкі ў гады нямецкай акупацыі. Францыя падчас акупацыя – гэта адна з ягоных галоўных тэмаў.

Мадыяно – пісьменнік сур’ёзны, трагічны. Ён здольны падымаць вечныя маральныя тэмы, чапляць чытача. Абсалютна разумею выбар Нобелеўскага камітэта. Гэта невыпадковы пісьменнік. А ягонае ўшанаванне Нобелем пойдзе на карысць не толькі аўтару, але і чытачу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?