Сёння ў Беларусі з'явілася першая экспрэс-зарадка для электрамабіляў.

Станцыя экспрэс-зарадкі электрамабіляў у в. Баравая ля Мінска.

Станцыя экспрэс-зарадкі электрамабіляў у в. Баравая ля Мінска.

Станцыю стандарту CHAdeMO, што сумяшчаецца з бюджэтнымі электрамабілямі масавай вытворчасці, адкрыла кампанія «А-100».

Зарадку прэзентавала генеральны дырэктар кампаніі «А-100» Ірына Валадзько і імпарцёр электрамабіляў KIA Сяргей Федарэнка. 

Зарадку прэзентавала генеральны дырэктар кампаніі «А-100» Ірына Валадзько і імпарцёр электрамабіляў KIA Сяргей Федарэнка. 

Станцыя зарадкі магутнасцю 50 кВт дазваляе зарадзіць батарэю электрамабіля да 80% прыкладна за 30 хвілін. А вось каб зарадзіць, напрыклад, электрамабіль Tesla Model S, уладальнік мусіць мець перахаднік.

Раздым для падключэння зарадкі электрамабіля. 

Раздым для падключэння зарадкі электрамабіля. 

Першую экспрэс-зарадку размясцілі за гіпермаркетам «Гіпа» ў Бараўлянах, побач з заправачнай станцыяй «А-100» (в. Бараўляны, 7). Гэтае месца было выбрана з разлікам на тое, што аўтамабіль будзе падзараджацца, пакуль уладальнікі аўто робяць пакупкі.

Электрамабіль KIA Soul, падлучаны да станцыі экспрэс-зарадкі. 

Электрамабіль KIA Soul, падлучаны да станцыі экспрэс-зарадкі. 

Пакуль гэта адзіная такая зарадка ў Беларусі. Генеральная дырэктарка кампаніі «А-100» Ірына Валадзько паведаміла, што ў сувязі з малой колькасцю аўтамабіляў з электрычнымі рухавікамі, зарадка поўнасцю задаволіць попыт на запраўку электраэнергіяй. Аднак Валадзько адзначыла, што калі электрамабіляў стане больш, будуць адкрытыя і новыя станцыі падзарадкі.

Кампанія «А-100» валодае некалькімі электрамабілямі. На фота: Nissan Leaf. 

Кампанія «А-100» валодае некалькімі электрамабілямі. На фота: Nissan Leaf. 

Першыя два тыдні станцыя зарадкі будзе працаваць у тэставым рэжыме і ў гэтыя дні свой электрамабіль можна будзе падзарадзіць абсалютна бясплатна. Але супрацоўнікі «А-100» сказалі, што і пасля заканчэння тэставага тэрміну цана зарадкі будзе нізкай.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?