Сустрэча лідараў Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана 10 кастрычніка ў Мінску стане апошняй у фармаце Еўразійскай эканамічнай супольнасці, і пасля 14-гадовай працы аб'яднанне будзе ліквідавана.

Пра гэта паведаміў 9 верасня журналістам у Маскве памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.

Паводле яго слоў, «ЕўрАзЭС лiквiдуецца ў сувязі з пачаткам функцыянавання 1 студзеня 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза», і 10 кастрычніка ў Мінску лідарамі пяці краін будзе падпісаны дагавор аб спыненні дзейнасці ЕўрАзЭС. «У дзейнасці ЕўрАзЭС будзе пастаўлена кропка, хоць сакратарыят яшчэ будзе працягваць функцыянаваць да пачатку 2015 года, потым арганізацыя цалкам спыніць сваё існаванне», — цытуе Ушакова расійскае інфармагенцтва ТАСС.

Як адзначыў прадстаўнік Крамля, ЕўрАзЭС «створана маштабная дагаворна-прававая база шматбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якая забяспечыла падмурак для развіцця еўразійскай інтэграцыі». «Значная частка функцый супольнасці ўжо перададзена Еўразійскаму эканамічнаму саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана, многія дакументы былі перааформлены»,- - падкрэсліў ён.

Ушакоў таксама растлумачыў, што ў тых сферах, якія не падпадаюць пад рэгуляванне Еўразійскага саюза (сацыяльна-гуманітарная, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, галіновае ўзаемадзеянне), рэалізацыя раней заключаных міжнародных дагавораў і прынятых міждзяржаўных мэтавых праграм працягнецца на міждзяржаўным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?