Кіраўнік інфармацыйнага аддзелу КДБ Валер Надтачаеў паведаміў, што напярэдадні маючых адбыцца выбараў у парлямэнт у 2008 годзе ў краіне актывізавалася дзейнасьць замежных разьведак.

У 2007 г. КДБ змог прадухіліць некалькі спробаў збору інфармацыі ў краіне замежнымі агентамі, заявіў Валер Надтачаеў.

«Спачатку яны сфакусаваліся на працэсах рэфармаваньня Узброеных сіл, на выкананьні Беларусьсю сваіх абавязкаў па вывадзе ядзернай зброі са сваёй тэрыторыі. Затым іх прыярытэты зьмяніліся, але інтэрас застаўся», — заявіў прадстаўнік КДБ.

«Дзейнасьць замежных спэцслужбаў і няўрадавых арганізацый, часткова фінансаваных спэцслужбамі, узмацнілася пад час важных і палітычных кампаній», — канстатаваў Валер Надтачаеў.

На думку КДБ Беларусі, гэта можна патлумачыць жаданьнем замежных апанэнтаў уладаў паўплываць на сытуацыю ў Беларусі.

«У гэтым сэнсе, маючыя адбыцца выбары ў парлямэнт ня будуць выняткам. Мы ведаем, і ня раз казалі, што праз няўрадавыя арганізацыі і інстытуты яны [спэцслужбы] фінансуюць беларускую апазыцыю і ладзяць сэмінары для яе», ‑‑ выказаў упэўненасьць Валер Надтачаеў.

telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0