Спорт6868

Матч Беларусь—Украіна зрабілі трыбуны: фанаты дзвюх краін разам спявалі пра Пуціна і «Жыве Беларусь»

А лік 0:2. Беларусы прайгралі.

На гэтым усё. Нашы, на жаль, прайгралі - 0:2.

Мне тут падказваюць, што беларусы прынеслі на трыбуну даволі вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Прабачце, не заўважыў.

92+

Узорна-паказальная контратака зборнай Украіны. І Сяргей Сідарчук павялічвае перавагу сваёй каманды - 0:2.

87-ая

Мартыновіча мяняюць на Савіцкага. Абаронцу на форварда.

84-ая

Часу, каб адыграцца зусім мала. Які крыўдны гол…

82-ая

Аўтагол. Беларусы забілі самі сабе. Аляксандр Мартыновіч - антыгерой моманта.

Украінцы пранеслі крыху піратэхнікі на сектар.

80-ая

На гульні прысутнічае 10 512 гледачоў.

77-ая

Нарэшце Кандрацьеў выпускае чыстага нападніка. Сяргей Карніленка замяніў Міхаіл Гардзейчука.

76-ая

Добры момант меў Стас Драгун, які біў з мяжы штрафной, але Пятаў пацягнуў.

У адной з наступных атак ва Украіны ледзь не атрымалася ўцекчы ў контратаку.

72-ая хвіліна

Фанацкая шыза сёння, канечне, на ўзроўні. У беларускім фан-сектары чалавек 1200, ва ўкраінскім - каля 800.

69-ая

У гульні зацішша. Слова зноў узялі фанаты. Тры суперпераклічкі сектароў. «Жыве Беларусь», «Слава Украіне», «Разам і назаўжды».

65-ая

Зноў абодва фан-сектары зацягнулі ўкраінска-беларускі хіт пра Пуціна. Прычым, на гэты раз ініцыятарамі былі беларусы. Ох, цікава, ці будуць якіясьці наступствы гэтаму.

62-ая

Дарэчы, у дзвюх іншых сустрэчах групы наспяваюць міні-сенсацыі. Славакія выйграе ў Іспаніі - 1:0. А Люксембург пакуль мацней Македоніі - 2:1.

55-ая

Беларусы ўсё актыўней пачынаюць пераходзіць на ўкраінскую палову поля. У цэлым можна сказаць, што нашы перахопліваюць ініцыятыву.

Пакуль пісаў гэтыя словы Юрый Жаўноў выратаваў Беларусь. Гульня ўсё яшчэ без забітых мячоў.

51-ая

Цікава, што ў першым тайме вырубілася табло на адзнацы 38 хвілін. У Беларусі была замена. Замест Стасевіча выйшаў Кісляк.

Нашы хлопцы мелі некалькі добрых момантаў у пачатку тайма.

46-ая хвіліна

Футбалісты выходзяць на поле. Пакуль тое, што адбываецца на трыбунах цікавей за падзеі на полі.

45-ая

Першы тайм скончыўся. Аляксандр Мартыновіч меў цудоўны момант адкрыць лік, але з ягоным ударам ва ўпор справіўся Пятаў. Першы тайм скончыўся - 0:0.

36-ая

Беларускі фан-сектар заспяваў «Не быць скотам».

А перад гэтым была проста ашаламляльная пераклічка «Разам і назаўжды». Беларусы гукалі «Разам», а ўкраінцы - «назаўжды».

35-ая

Прабачце, на стадыёне праблемы з нэтам. Таму не заўсёды аператыўна атрымліваецца выкладаць навіны.

Украінцы падціскаюць у гульнявым плане беларусаў. Нашы робяць стаўку на контратакі. Але абсалютна рэальных момантаў забіць не было ні ў тых, ні ў тых.

23-ая хвіліна

На полі пакуль нічога цікавага не адбываецца. Украінцы пакуль крыху актыўней.

Была прыгожая пераклічка: «Слава Украіне! Героям слава». А пасля фан-сектар гукаў «Жыве Беларусь». Здаецца, раней беларусы «Жыве Беларусь» дома гукаць не адважваліся.

15-ая хвіліна

Канаплянка небяспечна прастрэльваў у штрафную, але ніхто не змог замкнуць.

10-ая хвіліна

Паведамляюць, што на БТ выключылі інтэршум. Пакінулі толькі голас каментатара.

6-ая

Беларусы таксама гукаюць «Пуцін - ху…ло». Пакуль у гульнявым плане ўкраінцы актыўней.

5-ая

Пуцін - ху…ло! Нядоўга чакалі ўкраінскія фанаты.

3-ая хвіліна

Цяжка сказаць, які з фан-сектараў больш шматлікі. І там, і там па тысячы чалавек

1-ая хвіліна

Гульня пачалася. Усё яшчэ спяваюць «Воінаў света». Яшчэ аграмадны банер аб сяброўстве Беларусі і Украіны.

21:45

Фантастыка! Украінцы крычаць «Жыве Беларусі». Беларусы зацягнулі «Воіны света». Ух, спякотна на трыбунах!

21:44

Адгучалі гімны. Зараз пачнецца гульня.

21:36

Беларускі фан-сектар паказаў сваю магутнасць. Крычалі пакуль проста «Беларусь». Госці адказалі клічам - Украіна. 

Зноў чуваць «Хто не скача, той маскаль». За трыбунамі будзе сачыць не менш цікава, чым за гульнёй.

21:32

Хлопцы з сектара Б-12 паведамляюць, што некаторых не хацелі прапускаць у бела-чырвоных шаліках. Прычым Пагоні ці бчб-сцяга там не было.

На сектары Б-12 расцяжка «Наперад, Беларусь».

21:30

Атмасфера на стадыёне даволі дружалюбная. Ніякай агрэсіўнасці не заўважыў.

Украінцаў прыехала ў Беларусь больш за тысячу чалавек. 

21:27

Украінскія журналісткі дзівіліся надгляду, які праходзіў каля ўваходу ў прэс-цэнтр. Асабліва таму, што журналістаў просяць уключыць ноўтбук. А то раптам там бомба! Кажуць, што ва Украіне журналістаў ніхто ніколі не шманае. А мы ўжо звыкліся.

21:25

Стадыён пакуль амаль што пусты. Заўзятары як заўсёды вырашаюць прыйсці ў апошні момант, хоць і рызыкуюць не паспець да пачатку гульні.

Беларусь будзе гуляць з пяццю абаронцамі, хоць флангавыя Балановіч і Палякоў будуць актыўна падключацца ў атаку. У нападзенні нечакана выйшаў Міхаіл Гардзяйчук. Кандрацьеў працягвае здзіўляць.

21:21

Склады каманд.

Беларусь: Жаўноў, Мартыновіч, Філіпенка, Верхаўцоў, Балановіч, Палякоў, Драгун, Крывец, Стасевіч, Калачоў, Гардзяйчук.

Украіна: Пятаў, Кучар, Хачарыдзі, Фядзецкі, Шаўчук, Сцепаненка, Эдмар, Ротань, Ярмоленка, Зазуля, Канаплянка.

21:18

Уладзімір Навіцкі на стадыёне абвяшчае склады на беларускай і украінскай мовах. Яшчэ гучыць ангельская, а вось расійскай няма зусім.

Украінскі фан-сектар ужо паспрабаваў асцярожна пагукаць: «Хто не скача, той маскаль». Беларусы пакуль не асабліва падтрымалі.

***

Сёння на суперсучаснай нашай «Барысаў-Арэне» будуць гуляць зборныя Беларусі і Украіны. Матч пройдзе ў рамках адбору да чэмпіянату Еўропы па футболе.

Акрамя спартовага выніку, усіх цікавіць атмасфера на матчы. Беларуская міліцыя старанна адбірае ў заўзятараў любую нацыянальную сімволіку: Пагоні, бел-чырвона-белую атрыбутыку. Чаго, аднак, не адбярэш — гэта голасу.

Украінскія заўзятары на матчах апошнім часам скандуюць дзёрзкую крычалку пра набалелае, пра чалавека, які прынёс ва Украіну вайну — пра Пуціна. Ці асмеляцца падтрымаць іх беларусы? Што будуць скандаваць у Барысаве?

Каментары68

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%81

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць