Самалёт L-410 выглядае так

Самалёт L-410 выглядае так

Унутры салона

Унутры салона

У Беларусі з'явіцца другая міжнародная пасажырская авіякампанія, якая стане канкурэнтам «Белавіі». Пра гэта днямі заявіў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Развіваць пасажырскія перавозкі даручылі авіякампаніі «Гродна», якая дагэтуль спецыялізуецца найперш на грузаперавозках. У будучыні яна зменіць назву.

Як інфармуе партал tut.by, цяпер абмяркоўваюцца пытанні па мадэрнізацыі авіякампаніі, ствараецца бізнес-план. На першым этапе будуць арганізоўвацца пасажырскія перавозкі з абласных цэнтраў у Мінск і, верагодна, у Варшаву, Калінінград і Вільню.

«Гродна» плануе пачаць перавозкі на невялікіх самалётах L-410 ужо ў 2015 годзе. З іх набыццём авіякампаніі дапаможа Міністэрства транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?