«Рэспублікі» баевікоў Данбаса спыняць існаванне, калі прадстаўнікі «ісламскай дзяржавы» атакуюць Расію. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook напісаў расійскі ваенны журналіст Аркадзь Бабчанка.

«Адзіная надзея «Наваросіі» на існаванне — гэта Амерыка. Бо калі Амерыка раптам перастане хоць неяк стрымліваць нашых лепшых сяброў з «ісламскай дзяржавы», яны, натуральна, за ўсё, немінуча палезуць у Расію. Дарма, што глеба ўжо падрыхтавана. І калі на Каўказе чарговы раз пачнецца катастрофа, Расіі будзе ўжо, вядома, не да данецкага аэрапорта.

Пасля чаго ДНР і ЛНР спыняць сваё існаванне досыць хутка і, увогуле, натуральным шляхам. Там нават асаблівых баёў не спатрэбіцца», — мяркуе ён.

Аркадзь Бабчанка піша, што ЗША з'яўляюцца стратэгічнымі саюзнікам Расіі ў барацьбе з ісламістамі.

«Ці разумеюць гэтую шызафрэнію адэпты «Рускага свету», цікава? Проста па-чартоўску цікава паглядзець, якога памеру «затык» адбудзецца ў галаве ў Дугіна, калі стане ясна, што «Праклятае НАТА» і «праклятая Амерыка» — гэта найважнейшыя стратэгічныя саюзнікі Расіі», — піша журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0