Большасць дэлегатаў З'езда Партыі БНФ выказаліся за тое, каб падтрымаць ў якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года старшыню руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.

Падчас З'езда Аляксей Янукевіч заявіў, што не лічыць неабходным Партыі БНФ ісці з партыйным кандыдатам на Кангрэс дэмакратычных сілаў, бо ў яго ўсё роўна не будзе шанцаў атрымаць потым падтрымку памяркоўнай часткі беларускага грамадства.

У сувязі з гэтым падчас З'езда былр праведзена таемнае рэйтынгавае галасаванне па пытанні, які беларускі палітык лічыцца ў Партыі БНФ найбольш прымальнай асобай у якасці адзінага кандыдата. Былі прапанованы пяць магчымых кандыдатур: Алена Анісім, Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч.

Вынікі галасавання атрымаліся наступнымі:

  • Аляксандр Мілінкевіч — 68 галасоў
  • Мікалай Статкевіч — 21
  • Алена Анісім — 20
  • Уладзімір Някляеў — 14
  • Анатоль Лябедзька — 1

Мілінкевіч: У 2015 г. будзе вырашацца лёс Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?