12 снежня а 19‑й гадзіне ў клубе «Катакомбы» (вул. Рабкораўская, 2) — спатканне ўдзельнікаў і сяброў «Дударскага клуба». У праграме выступ Тодара Кашкурэвіча, Дзяніса Сухога, асобных музыкаў гурта «ЛітвінТроль».
Плануецца прыезд Васіля Шкіндэра — унука апошняга лепельскага дудара Івана Місьніка. Магчымы джым‑сэйшн ад музыкаў «Старога Ольсы», «Testamentum terrae», «Гальярды» і «Келіх кола». Танцавальная падтрымка ад гурта «Гістрыён». Будуць прысутнічаць таксама дуды розных традыцый — шатландскія bagpipe, латышскія dudas і інш.
Для ахвотных — бескаштоўныя майстар‑класы, кансультацыі ў наладцы і карыстанні. Прысутнасць майстроў дае магчымасць азнаямлення і замовы інструментаў.
Уваход для гасьцей — 5 тысяч.