Магілёў мог застацца без вады. Супрацоўнікі дзяржбяспекі знайшлі ў 20 метрах ад артэзіянскай свідравіны каля вёскі Сумарокава Магілёўскага раёна схованку «чорных капальнікаў».

У ёй захоўваліся 16 артылерыйскіх снарадаў. Знішчыць на месцы іх было немагчыма. Для ліквідацыі небяспечнай знаходкі давялося праводзіць спецаперацыю. Сапёры вывезлі падпольны арсенал на спецыяльны палігон і знішчылі, паведамляе газета СБ.

СБ — Беларусь сегодня via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0