Праект «Наваросія» закрыты. Пуцін даручыў вярнуць 17,6 тысяч вайскоўцаў у месцы іх пастаяннай дыслакацыі,
піша ў сваім Фэйсбуку расейскі апазіцыянер, палітык Барыс Нямцоў.
«Можна перадыхнуць і падвесці некаторыя вынікі. Яны жудасныя. Ні адна з мэтаў, пазначаных Пуціным, не дасягнутая:
1. Хацеў прывязаць Украіну да Расіі, дамагчыся яе ўваходжання ў МС. Атрымаў роўна адваротнае, Украіна абрала еўрапейскі вектар і ніколі не вернецца ў арбіту пуцінскага ўплыву.
2. Хацеў дамагчыся нейтралітэту Украіны, захаваць яе пазаблокавы статус. Поўны правал. Цяпер ужо ясна, што Украіна шчыльна і надоўга звязаная з НАТА. Праходзяць сумесныя вучэнні Украіна-НАТА, наладжваецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Альянсам.
3. Хацеў павагі з боку ўкраінскага народа. Атрымаў ворага на доўгія гады і Пуцін-ху@ло.
4. Хацеў Наваросію ад Данецка да Адэсы. Атрымаў меншую частку Данецкай і Луганскай абласцей.
5. Хацеў калідор у Крым праз Марыупаль. Атрымаў адпор і акопы, якія рылі рускія людзі ў Марыўпалі, каб не прапусціць акупанта.
6. Хацеў, каб як у Крыме, без адзінага стрэлу, атрымаў 4000 забітых з таго і іншага боку.
7. Хацеў, каб эканоміка Расіі не пацярпела. Атрымаў уцёкі капіталу больш за 100 млрд долараў, 40 рублёў за долар (дэвальвацыя больш за 20%) і двухзначную інфляцыю на прадукты. А таксама поўны застой у эканоміцы без інвестыцый і інавацый.
8. Хацеў падтрымкі з боку імперцаў і нацыяналістаў (тыпу Гіркіна, Спутніка і Пагрома) — атрымаў крайняе з іх боку раздражненне і тытул здрадніка.
9. Хацеў застацца прызнаным у сусветнай палітыцы. Стаў ізгоем. З Васьмёркі выгналі, нікуды не запрашаюць, уся братва пад санкцыямі, ніхто, акрамя Лукі і Назарбаева, мець зносіны не хоча. Ды і тыя падтрымліваюць адзінства Украіны і патрабуюць грошай.
Асаблівага поспеху дасягнуў Аляксандр Рыгоравіч — атрымаў 3,5 млрд долараў у год з расейскага бюджэту і паведаміў пры гэтым, што Расію трэба падзяліць паміж Манголіяй і Казахстанам.
10. Адзінае, што хацеў і атрымаў, дык гэта высокі рэйтынг, заснаваны на імперскай істэрыцы і цынічнай хлусні агітпрапа. Але гэта ненадоўга. Хутка народ зразумее, што кошты выраслі, а даходы не. Звальваць усё на Абаму доўга не атрымаецца.
Вось так ён усіх перайграў. У першую чаргу, Расію».