Аляксандар Мілінкевіч |
Лідэр Руху за Свабоду падтрымаў ініцыятыву Партыі БНФ правесьці 12 сьнежня а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы акцыю «За незалежную Беларусь» пад бел-чырвона-белымі і эўрапейскімі сьцягамі. супраць плянаў падпісаньня Канстытуцыйнага акту і інкарпарацыі Беларусі ў саюзную дзяржаву з Расеяй.
Мерапрыемства прымеркаванае да візыту ў Менск расійскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна. Лідэры Народнага Фронту заклікалі такім чынам прадэманстраваць лідэру Расіі эўрапейскі выбар Беларусі і катэгарычную нязгоду з намерам кіраўніцтва дзьвюх дзяржаваў падпісаць Канстытуцыйны акт аб утварэньні саюзнай дзяржавы.
Партыя БНФ заклікала мабілізавацца ўсіх сваіх сяброў. Лідэр Руху за Свабоду заклікаў сваіх прыхільнікаў падтрымаць ініцыятыву кіраўніцтва Партыі БНФ.