У гарадах Беларусі працягваецца распаўсюджванне сімволікі суседняй дзяржавы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«Сёння быў праездам у Віцебску. Ля Макдональдса (дрэнна ведаю горад, таму дакладную назву вуліцы не скажу), на святлафоры глуханямы раздаваў сцяжкі РБ і РФ. Я паклікаў яго, вырваў з рук сцяжок нашых усходніх суседзяў-варвараў і са словамі «тут табе не Расія. Няма чаго тут гэтыя анучы раздаваць», шпурнуў сцяжок на зямлю. Раптам у глуханямога прарэзаўся слых (з выразу ягонага твару было відаць, што ён зразумеў кожнае маё слова). Ён падняў гэтую анучу і рэціраваўся да іншага аўто. Я быў задаволены, што напружыў нервы гэтаму псэўдаінваліду-здрадніку», — распавёў чытач.

Нагадаем, выпадкі раздачы сцягоў Расіі зафіксаваныя як у Мінску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гродна, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Практычна ва ўсіх выпадках беларускія ўлады ігнаруюць факт раздачы сімволікі суседняй дзяржавы на вуліцах беларускіх гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0