У Іакагаме адбыўся дэбют на тэатральнай сцэне … робата. Прычым робату Repliee S1 выпала не эпізадычная роля без слоў — вядомы японскі рэжысёр Арыза Хірата рызыкнуў даверыць яму галоўную ролю — каміваяжора Грэгара Замзы.

Гістарычная для тэатра падзея адбылася ў новай пастаноўцы кафкіянскага «Ператварэння». Улічваючы, хто грае галоўную ролю, не дзіўна, што Хірата назваў спектакль «Ператварэнне, андроідная версія».

Арыза Хірата замяніў велічэзнага павука на робата Repliee S1, які прамаўляе радкі Кафкі механічным голасам. Тэатральнага робата з белым чалавекападобным тварам стварыў вядучы спецыяліст па робатах ў Японіі — Хірошы Ішыгура.

Актрыса Ірэн Джакаб, якая грае маці галоўнага героя, лічыць, што рэжысёрскі эксперымент атрымаўся. Гледачы валяць валам на пастаноўку, нягледзячы на тое, што спектакль ідзе на французскай мове з тытрамі на японскай. У лістападзе робат-акцёр накіруецца разам з трупай на тэатральны фестываль у Францыю.

Рэжысёр жартуе, што, прынамсі, словы крытыкаў у рэцэнзіях пра «механічную» ігру для яго ўжо не абраза ці папрок, а канстатацыя факта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?