Зборная Беларусі ўсталявала антырэкорд наведвальнасці ў хатніх матчах у афіцыйных гульнях.
За гульнёй са Славакіяй назірала 4 500 гледачоў.
Папярэдні антырэкорд быў роўны 7 000 гледачоў і быў зафіксаваны ў 2010 годзе на матчы супраць зборнай Албаніі (2:0).
Сярэдняя наведвальнасць у гэтым адборачным цыкле складае 7 506 гледачоў.
Гэта таксама антырэкордны паказчык. Раней найменшая сярэдняя наведвальнасць за цыкл складала 9,2 тысячы гледачоў (адбор да ЧС-98).
Найбольш жа наведвальным выдаўся адборачны цыкл да чэмпіянату Еўропы 2000, матчы якога ў сярэднім наведвалі 32 тысячы чалавек.