БелТА

БелТА

Беларусь не разглядае сябе ў адрыве ад Расіі.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым.

«Мы не разглядаем сябе ў адрыве ад Расійскай Федэрацыі, толькі разам, у сумеснай дзейнасці. Толькі ў тым выпадку, калі мы будзем супрацьстаяць ўсякім пагрозам разам, мы здольныя выстаяць і выжыць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Сведчаннем таму з'яўляюцца падзеі ў нашай суседняй краіне. Хто б мог падумаць, што такое ўвогуле можа быць?».

«Я мяркую, мы былі і будзем разам», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што асновай беларуска-расійскіх адносін з'яўляецца эканоміка. «Калі мы будзем нармальна прасоўвацца ў гандлёва-эканамічнай сферы, то ніякія буры і ўраганы нам не страшныя», - упэўнены ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?