Візыт у Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна (які прапаноўваў Беларусі далучыцца да Расеі шасьцю губэрніямі) прымушае ізноў казаць пра рэальную пагрозу Незалежнасьці Бацькаўшчыны.

Пад рыторыкай аб гэтак званай «саюзнай дзяржаве», «агульным бюджэце» і г.д. і пры поўным спрыяньні антыбеларускага рэжыму А. Лукашэнкі, Масква ўсё больш уцягвае Беларусь у зону расейскіх вайсковых інтарэсаў, захоплівае беларускую маёмасьць. Усё гэта робіцца на фоне палітыкі асыміляцыі, звужэньня выкарыстаньня беларускай мовы, вынішчэньня нацыянальнай культуры, закрыцьця беларускіх інстытутаў і рэпрэсіяў супраць тых, хто ўздымае голас ў абарону нацыянальных каштоўнасьцяў.

Рада БНР нагадвае, што, у адпаведнасьці з Дамовай аб вывадзе з тэрыторыі Беларусі элемэнтаў ядзернай зброі, Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты Амэрыкі ўзялі на сябе абавязкі гарантаў беларускай Незалежнасьці. Беларускі народ чакае ад гэтых краінаў выкананьня гэтых абавязкаў. Але сапраўднай гарантыяй сувэрэннасьці ёсьць усьведамленьне беларускай нацыяй свайго права на вольнае жыцьцё, і Рада БНР падтрымлівае ўсіх, хто ў гэтыя дні пад Бел‑Чырвона‑Белымі Сьцягам бароніць Незалежнасьць Беларусі.

12 сьнежня 2007

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0