Такое рашэнне прыняў Суд Еўрасаюза.

Раней вандроўнікі ездзілі ў еўрапейскія краіны з двума пашпартамі на руках, рызыкуючы не даехаць да мэты. Памежныя органы некаторых краін ЕС, у тым ліку Літвы, на падставе свайго нацыянальнага заканадаўства часам адмаўлялі ва ўездзе.

Суд Еўрапейскага саюза вынес вердыкт па справе AirBaltic супраць Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі толькі ў верасні 2014 года. Ён пастанавіў, што краіны Шэнгенскага пагаднення не маюць права забараняць ўезд на сваю тэрыторыю ў падобных выпадках.

Два пашпарты, стары, цалкам заштампаваны з візай і новы, чысты і без візы, маюць многія беларусы. Асабліва гэта актуальна для жыхароў памежжа, якія часта ездзяць у Польшчу і Літву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?