Амерыканскія вайскоўцы лічаць, што невялікія караблі пад кіраваннем штучнага інтэлекту могуць стаць важным элементам абароны вялікіх баявых караблёў і іх каманд.

Баявыя дроны ўжо выкарыстоўваюцца авіяцыяй ЗША і іншых краін, вядуць выведку і наносяць ракетна-бомбавыя ўдары па праціўніку. Аднак амерыканскі флот вырашыў выкарыстаць новыя тэхналогіі па-свойму.

Карабель-дрон падчас выпрабаванняў.

Карабель-дрон падчас выпрабаванняў.

Вучоныя і афіцэры лічаць, што цэлыя групы караблёў без каманд можна аб'яднаць у кіраваны камп'ютарным розумам «рой», каб блакаваць падыход падазроных судоў да важных аб'ектаў і браць іх у атачэнне.

Але каб караблі-робаты адкрылі агонь па праціўніку, дазвол павінен даць чалавек.

Тэхналогія CARACaS (Control Architecture for Robotic Agent Command and Sensing ), якая будзе аўтаномна кіраваць групай дронаў, ужо прайшла тэсты ў гэтым годзе, паведаміў Офіс ваенна-марскіх даследаванняў Міністэрства ваеннага флоту ЗША.

Афіцыйнае відэа Офіса ваенна-марскіх даследаванняў пра новую тэхналогію.

У кастрычніку 2000 года група ісламістаў на невялікай лодцы, якая была наладаваная выбухоўкай, атакавала амерыканскі эсмінец «Коўл» побач з берагам Йемена. Дзеючымі тады інструкцыямі амерыканцам было забаронена адкрываць агонь па лодцы, якая набліжалася да карабля, не выказваючы яўна варожых намераў. У выніку загінула 17 амерыканскіх матросаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?