Адвакат Амаль Аламудзін, якая ў канцы верасня згуляла вяселле з акцёрам Джорджам Клуні, узяла прозвішча мужа.

На сайце лонданскай юрыдычнай кампаніі Doughty Street Chambers адвакат цяпер значыцца як Амаль Аламудзін Клуні.

Джордж Клуні і Амаль Аламудзін згулялі вяселле 27 верасня ў Венецыі. Пара заручылася ў красавіку 2014 года.

36-гадовая Амаль Аламудзін нарадзілася ў Ліване. Яна скончыла Оксфардскі універсітэт і юрыдычную школу ў Нью-Ёрку. 

У кампаніі 52-гадовага Клуні яе ўпершыню ўбачылі ў Лондане ў кастрычніку 2013 года.

У панядзелак былая міс Аламудзін прыбыла ў Афіны.

Як піша People, на гэтым тыдні адвакатка сустрэнецца з грэчаскім прэм'ерам Антоніс Самарас і чыноўнікамі, якія займаюцца пытаннямі культуры. Клуні мае намер абмеркаваць з імі знакамітую справу аб вяртанні ў Грэцыю калекцыі мармуровых скульптур з Брытанскага музея. Гэты збор вядомы як «мармуры Элгіны», і Афіны даўно і беспаспяхова спрабуюць яго вярнуць.

Як заявіла крыніца ва ўрадзе Грэцыі, увага прэсы да жонкі Клуні прынясе карысць Афінам, бо справа аб вяртанні калекцыі атрымае міжнародны розгалас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?