Ахоўнік Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа скраў грошы з сейфа ўстановы. Ён прысабечыў амаль дзевяць мільёнаў рублёў.

Пра здарэнне стала вядома каля 23 гадзін вечара 6 кастрычніка. Намеснік начальніка ўстановы адукацыі, распавёў міліцыі, што з касы зніклі грошы.

Злодзей прабраўся ў памяшканне «Касы», пашкодзіў уразны замок сейфа і забраў суму.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што ім аказаўся 45-гадовы ахоўнік установы, жыхар Маладзечна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?