Мінскай міліцыяй паводле падазрэння ў махлярстве адшукваецца раней судзімы 38-гадовы сталічны жыхар, які прапаноўваў паслугі па дастаўцы аўтамабіляў з-за мяжы. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына размясціў на адным з інтэрнэт-сайтаў аб'яву, у якой прапаноўваў паслугі па дастаўцы аўтамабіляў з РФ. Каб у кліентаў не ўзнікала сумненняў у добрапрыстойнасці індывідуальнага прадпрымальніка, усе адпаведныя дакументы афармляліся ў яго кватэры. Адной з умоў складання дагавора было абавязковае ўнясенне папярэдняй аплаты не менш як 20% кошту аўтамабіля. Тэрміны пастаўкі агаворваліся ў межах ад сямі дзён да месяца. 

Пасля заканчэння тэрміну дагавора аўтамабілі кліенты не атрымлівалі, а ў тэлефонных гутарках камерсант рэгулярна ўказваў розныя прычыны, з-за якіх транспартныя сродкі яшчэ не пастаўлены. 

Тым, хто пацярпеў ад дзеянняў махляра, прапануецца паведаміць у органы ўнутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0