У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» саступіла па булітах мыцішчанскаму «Атланту» з лікам 2: 3 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, буліты — 1:2).
Сустрэча прайшла 14 кастрычніка на «Мінск-Арэне» ў прысутнасці 13.132 гледачоў.
Пасля 15 гульняў «Дынама» з 25 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе на выездзе: 18 кастрычніка — з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 20-га - з тальяцінскай «Ладай», 22-га - з чалябінскім «Трактарам», 24-га - з ханты-мансійскай «Югрой».