Фота vk.com/pravyi_sector_kharkiv.

Фота vk.com/pravyi_sector_kharkiv.

Учора ўкраінскія нацыяналісты адзначалі гадавіну стварэння Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) — партызанскіх сілаў, якія змагаліся за незалежнасць Украіны ў перыяд Другой сусветнай вайны і пасля яе. УПА ваявала супраць палякаў, немцаў і саветаў адначасова.

Удзень у Кіеве шматтысячны марш арганізавала аб'яднанне «Свабода».

Увечары шэсце з паходнямі правёў «Правы сектар».

Шматлюдным было і шэсце ў Харкаве — горадзе ва Усходняй Украіне. Марш быў прысвечаны памяці байцоў, палеглых у часе Антытэрарыстычнай аперацыі.

Гэта было найбольшае падобнае шэсце на 14 кастрычніка ў гісторыі Харкава.

Перад пачаткам шэсця арганізатары звярнуліся да прысутных з просьбай зняць балаклавы і ўстрымацца падчас шэсця ад выкарыстання любой піратэхнікі.

Перад тым, як сфарміраваць калоны, прысутныя выканалі гімн Украіны.

У шэсці ўдзельнічалі ў тым ліку байцы батальёна «Азоў».

Шэсце памяці УПА прайшло і ў Адэсе, нягледзячы на судовую забарону.

Менавіта сябры ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацый адыгралі галоўную ролю ў арганізацыі супраціву расійскай агрэсіі ў Данбасе. Сотні іх загінулі ў баях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?