Цэны прадуктаў устаноўленыя ў Вільні, уважаючы на іх гатунак. Ялавічына за фунт (0,41 кг) 28, 20, 16 капеек. Бараніна: задок — 16 капеек, перад — 12. Свініна свежая: шынка ці лапатка — 21 к., сала і здор — 22 к. Хлеб — 4 і 3 капейкі. Мука пшанічная за пуд ад 2 руб. 40 кап. Цукар­пясок за пуд — 5 руб. 20 кап. Малака кварта — 8 капеек. Запалкі за дзясятак — 15 капеек. Цана «Нашай Нівы» за асобнік — 5 капеек. Хто будзе ў Вільні браць даражэй — можна цягнуць пад суд.

«НН». №41. 1914.

Чаму яны галасуюць за Лукашэнку? Чарнобыльскія тэрыторыі застаюцца чорным дном Беларусі. Сваіх грошай на вырашэнне праблемы няма. Расея на Чарнобыль грошай не давала і не дасць. Досыць грошай — трэба мільёны — на Чарнобыль мае Еўропа. Па­сапраўднаму чарнобыльскія праблемы можна будзе вырашыць толькі з дапамогай еўрасаюзаўскіх інвестыцый. Гэта значыць — пасля Лукашэнкі. Таго самага, у якога так веруюць стралічаўскія бабы.

«НН». №38. 2004.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0