Грамадства

Праваабаронцы абвясцілі кампанію ў падтрымку Паўла Вінаградава

Беларускія праваабаронцы заклікаюць калег, сяброў і аднадумцаў далучыцца да кампаніі ў падтрымку грамадзянскага актывіста Паўла Вінаградава.

Дваццацішасцігадовы Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні. Зараз актывіст маладзёжнага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» знаходзіцца пад арыштам. 9 кастрычніка суд Маскоўскага раёна Мінска чарговым разам прыгаварыў яго да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства.

Праваабаронцы, як паведаміў намеснік старшыні ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч 15 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску, зафіксавалі 16 выпадкаў затрымання Вінаградава пасля вызвалення з калоніі. Пятнаццаць з іх закончыліся адміністрацыйнымі арыштамі ад 5 да 25 сутак, што сумарна складае 165 сутак — фактычна пяць з паловай месяцаў. З іх на гэты год, уключаючы цяперашні арышт, выпалі 65 сутак зняволення.

Паводле слоў Стэфановіча, «прыклад Вінаградава з'яўляецца сведчаннем рэпрэсіўнасці ўладаў у дачыненні да іншадумцаў, а таксама пацвярджае прававую несправядлівасць у беларускай дзяржаве».

«Мяне заўсёды ўражвае, наколькі Павел чалавек вясёлы і пазітыўны, нягледзячы на тое што фактычна жыве ў турме. Не разумею, як ён усё гэта вытрымлівае, — сказаў Стэфановіч. — Тое, што адбываецца вакол Вінаградава, сведчыць пра карозію судовай сістэмы Беларусі. Мне вельмі сорамна за гэтых людзей, за тое, што яны робяць».

Праваабаронца звярнуўся да грамадскасці з просьбай падтрымаць заклік да спынення адвольных затрыманняў у Беларусі.

Каб далучыцца да кампаніі, паведаміў Стэфановіч, можна сфатаграфавацца з партрэтам Вінаградава і выкласці здымак у сацыяльных сетках; выказаць сваё меркаванне наконт гэтай праблемы; запісаць відэа ў падтрымку актывіста і выкласці яго ў сацсеткі з тэгам #freeVinagradau; даслаць яму паштоўку салідарнасці ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць