Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы могуць паставіць у Расію ў наступным годзе ў тры разы больш светлых нафтапрадуктаў.

Пра гэта заявіў гендырэктар Наваполацкага НПЗ (ААТ «Нафтан») Уладзімір Траццякоў.

«Гэта тое, што папрасіла Расійская Федэрацыя — 1,8 млн тон. Гэта з двух заводаў (Наваполацкага і Мазырскага НПЗ)», — сказаў ён.

Паводле дадзеных Траццякова, у 2013 годзе ў РФ было пастаўлена 600 тысяч тон нафтапрадуктаў з Беларусі замест запытаных Расіяй 1,2 млн т.

Дырэктар завода растлумачыў, што Расія не купіла на біржы ўвесь аб'ём, выстаўлены на таргі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?