Культура

У Беларусі заснавана прэмія за кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction)

У сучаснай Беларусі існуе патрэба падтрымкі і развіцця непрыдуманай літаратуры, яе аўтараў і выдавецкага працэсу. Для спрыяння вырашэнню гэтых задач засноўваецца Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў.

У 2011 г. у выдавецтве «Лімарыус» была запачаткаваная кніжная серыя «Беларуская мемуарная бібліятэка», галоўнай ідэяй якой - публікацыя успамінаў беларусаў і пра Беларусь, што з’яўляюцца адным з жанраў непрыдуманай літаратуры.

Першай кнігай, якая пабачыла свет у гэтай серыі, сталі «Успаміны пасла» эмігранта Аляксандра Стагановіча (1890—1988).

У хуткім часе была апублікаваная і кніга ягонай жонкі Марыі Стагановіч (1898—1995) «Мае ўспаміны». У 2015 г. спаўняецца 125 гадоў ад нараджэння Аляксандра Стагановіча і 20 гадоў ад смерці Марыі. Іх дачка, вядомая мастачка, што жыве ў Нью-Ёрку, Тамара Стагановіч-Кольба, жадаючы ўшанаваць памяць пра бацькоў і падтрымаць непрыдуманую літаратуру, вырашыла заснаваць прэмію іхняга імя за кнігу ў гэтай галіне.

Прэмія мае быць уручана ў 2015 г. за кнігі, надрукаваныя ў Беларусі на беларускай мове ў перыяд 2011—2014 гг.

Партнёрамі ў арганізацыі конкурсу і ўручэнні прэміі выступаюць: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», выдавецтва «Лімарыус».

На прэмію могуць быць вылучаны кнігі, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры наступных жанраў:

— Мемуары, успаміны, дзённікі, эпісталярная спадчына (не толькі ўласныя, але і публікацыі чужых),

— Біяграфіі,

— Травелогі (падарожныя нататкі),

— Дакументальная проза.

Трох пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы ў складзе:

— старшыня секцыі непрыдуманай літаратуры ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў, сябра Управы ЗБС «Бацькаўшчына», галоўны рэдактар альманаха «Запісы БІНіМ», кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка,

— сябра Управы ЗБС «Бацькаўшчына», загадчык аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валер Герасімаў,

— сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль,

— дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка,

— літаратуразнаўца, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ, кандыдат філалагічных навук Ганна Кісліцына,

— літаратуразнаўца, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Маладосць» Ціхан Чарнякевіч,

— дырэктар выдавецтва «Лімарыус» Марына Шыбко.

Агульны памер прэміі будзе падзелены паміж трыма пераможцамі, кожны з якіх атрымае таксама дыплом і памятны медаль.

Правам намінавання на прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў валодаюць як аўтары ці выдаўцы, так і члены журы конкурсу.

Пры вылучэнні кнігі на прэмію трэба да 19 студзеня 2015 г. перадаць у аргкамітэт папяровы і/ці электронны варыянт тэкста. Папяровыя выданні трэба прадстаўляць у Саюз беларускіх пісьменнікаў па адрасе: 220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31–906. Электронныя версіі выданняў можна дасылаць на адрас: sbp@lit-bel.org. Пры перадачы ці дасылцы кніг на прэмію трэба рабіць адмысловую пазнаку «Прэмія А. і М. Стагановічаў».

Тэлефон для даведак: 8 (017) 200-80-91.

Імёны пераможцаў будуць абвешчаны ў красавіку 2015 г.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць